[Тэкст песні «Годзе»]
[Куплет 1]
Хай жа вам так не здаецца
Што бяда ўжо і зацісьне
Знайце, ліха ператрэцца
І маланкай доля блісьне
[Прыпеў]
Праўда, поўны сумаў весьці
Буйны вецер нам прыносіць
Што як з гора, як з балесьці
Каля нашых хат галосіць —
І галосіць, і заводзе
Плача, як па дзетках маці
Аж бы крыкнуў: годзе, годзе!
Годзе сэрца жалем рваці!
[Куплет 2]
Але ўсё ж, хай не здаецца
Што бяда ўжо і зацісьне, —
Наша ліха ператрэцца
І маланкай доля блісьне
[Прыпеў]
Праўда, поўны сумаў весьці
Буйны вецер нам прыносіць
Што як з гора, як з балесьці
Каля нашых хат галосіць —
І галосіць, і заводзе
Плача, як па дзетках маці
Аж бы крыкнуў: годзе, годзе!
Годзе сэрца жалем рваці!
[Прыпеў]
Праўда, поўны сумаў весьці
Буйны вецер нам прыносіць
Што як з гора, як з балесьці
Каля нашых хат галосіць —
І галосіць, і заводзе
Плача, як па дзетках маці
Аж бы крыкнуў: годзе, годзе!
Годзе сэрца жалем рваці!
[Аутра]
Годзе сэрца жалем рваці!
Годзе сэрца жалем рваці!