Адкуль мы прыйшлі на зямлю нашу добрую
Світальную, чыстую, белую, шчодрую?
Хто мы для яе і адкуль мы з’явіліся?
Чаму беларусамі мы нарадзіліся?
Тут наша зямля. Тут вытокі даўнейшыя
Таполі і сосны гамоняць тут вершамі
Тут простыя людзі з душою ласкаваю
Надзелены мужнасцю, сілай і славаю
Вытокі – наша спадчына
Вытокі – песня матчына
Былых часоў гісторыя
Маёй зямлі прасцяг
Вытокі нашай годнасці
І за Радзіму гордасці
Вытокі нашай еднасці
І да Алімпу шлях
З вытока малога рака пачынаецца
Плыве і, як Прыняць, пасля разліваецца
Калі мы вытокі шануем і ведаем
Мы гора адолеем, справімся з бедамі
У мірным жыцці ці ў спартыўных баталіях
Змагаемся мы не за лаўры-рэгаліі
За край, дзе буслы і бярозы высокія
І памяць вякоў, што завецца вытокамі!
Вытокі – наша спадчына
Вытокі – песня матчына
Былых часоў гісторыя
Маёй зямлі прасцяг
Вытокі нашай годнасці
І за Радзіму гордасці
Вытокі нашай еднасці
І да Алімпу шлях